Новы праект «Літарынка»
Увага!
Мы запускаем новы праект «Літарынка» на каляровай укладцы часопіса! Па шматлікіх просьбах падпісчыкаў наглядны дэманстрацыйны матэрыял да ўрокаў навучання грамаце будзе прадстаўлены ў павялічаным фармаце (А3).
Настаўнікі ведаюць, як важна ў 1 класе зрабіць урокі цікавымі, каб захапіць навучэнцаў. Новая калекцыя каляровых ілюстрацый да вершаў паэткі і настаўніцы Марыі Ючкавіч дапаможа ў падрыхтоўцы займальных урокаў. Не прапусціце!
Пачатак публікацыі − № 1, 2023!
Замовіць гэты нумар можна па тэлефоне (17) 322-93-25. Але надзейней аформіць падпіску, каб сабраць усю калекцыю ілюстрацый!
