Республиканский конкурс методических разработок
Номинация «Группа продлённого дня»
Подзвіг народа бессмяротны
Інфармацыйны час у групе падоўжанага дня
Мэта:
- фарміраваць цікавасць да гісторыі беларускага народа;
- развіваць у малодшых школьнікаў пазнавальны інтарэс;
- выхоўваць патрыятызм і пачуццё гонару за Айчыну, паважлівыя адносіны да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, любоў да Радзімы.
Абсталяванне:мультымедыйныя прэзентацыі (гл. электронны дадатак), аўдыязапісы (песня «Священная война» (муз. А. Александрава, сл. В. Лебедзева-Кумача)).
Папярэдняя работа.Вучні загадзя рыхтуюць тэматычныя малюнкі, святочныя паштоўкі, вучаць на памяць вершы. На мерапрыемства запрашаюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Клас аформлены малюнкамі вучняў на тэму Вялікай Айчыннай вайны.
Вядучы.Дарагія госці, шаноўныя ветэраны, у 2015 годзе мы адзначаем вялікае свята — 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Доўгія чатыры гады працягвалася вайна, шмат гора прынесла яна нашаму народу: загінуў кожны трэці жыхар Беларусі…
Ціха гучыць спакойная музыка.
Вядучы.Прыйшло лета 1941 года. У школах ужо ішлі выпускныя вечары. 22 чэрвеня, раніцай, гадзіннікі адбівалі апошнія хвіліны мірнага жыцця.
Вучань.
- Грустные ивы склонились к пруду,
- Месяц плывёт над водой.
- Там, у границы, стоял на посту
- Ночью боец молодой.
- В тёмную ночь он не спал, не дремал,
- Землю родную стерёг.
- В чаще лесной он шаги услыхал
- И с автоматом залёг.
- Чёрные тени в тумане росли,
- Туча на небе темна.
- Первый снаряд разорвался вдали —
- Так началася война.
- (Александр Жаров.)
Гучыць фанаграма песні «Священная война».
Вядучы. Фашысты абрушылі на гарады і вёскі Беларусі і іншых саюзных рэспублік тысячы снарадаў і бомб.
24 чэрвеня на старонках газет «Известия» і «Красная звезда» быў апублікаваны верш паэта Васілія Іванавіча Лебедзева-Кумача. Увечары гэтага дня кампазітар Аляксандр Васільевіч Аляксандраў напісаў музыку, а наступнай раніцай песню рэпеціраваў Ансамбль песні і танца Савецкай Арміі. 26 чэрвеня ансамбль выканаў песню «Священная война» для байцоў, якія ехалі на фронт. Яна заклікала савецкіх салдат да барацьбы з ворагамі. Нашы воіны пранеслі гэту песню ад Масквы да Берліна.
Дзеці і ветэраны слухаюць песню «Священная война» да канца.
Вядучы. Самыя жорсткія выпрабаванні падчас вайны з нямецка-фашысцкімі захопнікамі выпалі на долю беларускага народа. Першы ўдар ворага прынялі на сябе пагранічнікі Брэсцкай крэпасці. 28 дзён гераічна трымаліся яе абаронцы.
На сценах крэпасці да нашага часу захаваўся надпіс: «Умираю, но не сдаюсь. Прощай, Родина!» Паслухайце ўрывак з верша Фёдара Германенкі, абаронцы Брэсцкай крэпасці. Ён служыў куляметчыкам на Чарнаморскім флоце. У чэрвені 1941 года Фёдар Германенка прыехаў у Брэст у адпачынак. Калі пачалася вайна, ён абараняў крэпасць разам з усімі і гэты верш напісаў у перапынках паміж баямі з гітлераўцамі.
Вучань.
- Разбитая крепость над Бугом стоит,
- В ней камни, омытые кровью.
- Мы верим, навеки народ сохранит
- Бессмертную славу героев.
- Расскажут лишь камни о наших делах,
- Как насмерть герои стояли.
- Здесь белорус, армянин и казах
- За Родину жизнь отдавали.
Завочнае падарожжа «Брэсцкая крэпасць» па старонках прэзентацыі (гл. электронны дадатак).
Вядучы. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася сапраўдная народная вайна. У ёй удзельнічалі як дарослыя, так і дзеці. Паслухайце верш Аркадзя Куляшова «Камсамольскі білет».
Верш чытае вучань старэйшых класаў.
Вядучы. Ёсць у Беларусі вёска. Стаіць яна сярод лясоў, у баку ад вялікай дарогі. Звычайная вёска. Толькі пеўняў не чуваць, поле не аранае, не дагледжанае. Вуліцы пустыя. Ды і хат няма. Толькі чорныя трубы ды сцены каменныя. На кожнай трубе — званы...
Называлася вёска Хатынь...
Гэта здарылася ў сакавіку 1943 года. У вёску ўварваліся фашысты. Яны сагналі людзей у хлеў — і дарослых, і дзяцей. Хлеў зачынілі і падпалілі. Хто вырываўся з полымя, тых забівалі з кулямётаў...
Загінулі ў полымі 149 чалавек. У жывых застаўся адзін чалавек і яго сын. Хлопчык не выжыў, толькі паспеў спытаць: «Што з мамай?» І памёр….
Сёння на месцы Хатыні — помнік. Званы нагадваюць усім людзям аб гэтай трагедыі.
Завочнае падарожжа «Хатынь» па старонках прэзентацыі (гл. электронны дадатак).
Вядучы. За гады вайны на Беларусі было зруйнавана 200 гарадоў, спалена больш за 9 тысяч вёсак. 188 вёсак, як і Хатынь, не аднавіліся пасля вайны, бо не засталося людзей, хто мог бы пасадзіць сады, паставіць новыя хаты, вырасціць і навучыць дзяцей.
Летам 1944 года савецкія войскі пачалі вызваляць Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня 1944 года беларуская сталіца была вызвалена ад ворага. Цяпер мы святкуем 3 ліпеня як Дзень Незалежнасці нашай рэспублікі.
Пасля вайны ў розных кутках Беларусі ўзняліся помнікі — сімвалы подзвігу і мужнасці воінаўвызваліцеляў.
Вучань.
- Поклонимся великим тем годам —
- Всем славным командирам и бойцам.
- Всем тем, кого нам забывать нельзя,
- Поклонимся, поклонимся, друзья!
- (Міхаiл Львоў.)
Вядучы абвяшчае хвіліну маўчання.
Вядучы. Сёння над Беларуссю мірнае неба.
Вакол рассцілаюцца палі, лугі, пералескі. Імчацца па шырокай шашы машыны, паважна плывуць па палях камбайны.
Гучаць вершы пра Беларусь (напрыклад, Юрася Свіркі «Мяжуе з Польшай, Украінай…», Генадзя Бураўкіна «Ёсць на свеце нямала прыгожых узлессяў…», Веры Вярбы «Ад ветру гнуцца вербалозы…» і інш.).
Вядучы. Паслухайце адну гісторыю. Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся.
Прыселі. Раптам чуюць — нехта спявае.
Першы прыслухаўся:
— Відаць, жаўранак.
— Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.
А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:
— Дык гэта ж зямля наша спявае.
Песня «Люблю наш край» гучыць у выкананні групы дзяўчынак.
Вядучы. Вялікі вам дзякуй, дарагія нашы ветэраны, шаноўныя нашы пераможцы за мірныя песні, што гучаць на нашай зямлі!!
Вучні дораць ветэранам кветкі і святочныя паштоўкі.