Калектыў настаўнікаў пачатковых класаў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Нараджаецца дзіцятка,

У сям’і сваёй расце,

У дзіцячы сад спачатку,

Потым — у першы клас ідзе.


У яго — усё нанова:

Першы зуб і першы крок,

Сказанае першым слова,

Першы ў жыцці ўрок.


Усе загадкі, таямніцы

Дзеці хочуць разгадаць,

І дарослыя імкнуцца

Ў гэтым ім дапамагаць.


А дарослым хто падкажа,

Падтрымае ў цяжкі час?

На пытанні хто адкажа,

Педагогам дасць наказ?


Хто ў школьным акіяне

Дапаможа выбраць шлях?

У пачатковым навучанні

Ёсць у нас такі маяк!


Ёсць часопіс, дзе адкажуць

На пытанні ўсе для нас,

Дзе калегі нам пакажуць,

Калі трэба, майстар-клас.


Распрацуюць нам урокі,

Кансультацыю дадуць,

Паступова, крок за крокам

За сабою павядуць.


Вы — каманда маладая.

25 — ну што за ўзрост?

Мы часопісу жадаем,

Каб чакаў вас толькі рост.


Мы жадаем плёну ў працы, 

Яркіх творчых перамог.

Калі цяжка — не здавацца!

Лёгкіх вам шляхоў-дарог!


Светлых дзён і ясных думак,

І здароўя — на запас,

Новых тэм, ідэй, задумак

Вам жадаем у гэты час!


Наш часопіс паважаны,

Вам жадаем быць такім,

Каб гартаць старонкі вашы

Захацелася ўсім.